У Пінску адзначаюць 510-годдзе заснавання габрэйскай грамады



У Пінску адзначаюць 510-годдзе заснавання габрэйскай грамады. Права на абшчыну даравала каралева Бона Сфорца. Акрамя гэтага лічыцца, што менавіта жонка Жыгімонта І Старога перадала свой палац пад першую ў Пінску сінагогу.

Шмат знаных габрэяў выйшла са сталіцы Палесся. Цалкам заканамерна, што ў Пінску адбылося станаўленне першага прэзідэнта Ізраіля, кажа краязнаўца Эдвард Злобін:

Адбылося станаўленне яго і як навукоўца, і як асобы, і як грамадскага дзеяча ў будучыні. Самае галоўнае, што ў ім выхавалі чалавека і ён з удзячнасцю ўзгадвае некаторых са сваіх настаўнікаў, якія далі яму вялікі штуршок у ягонай навуковай дзейнасці як хіміка, тагачаснага доктара дырэктара гімназіі выкладчыка Мікалая Цыклінскага.

Цяпер у Пінску пражывае менш 1% габрэяў. Да халакосту гэтая лічба сягала 75%. Менавіта ў гады нацысцкай акупацыі знішчана звыш 25 тысяч мясцовых габрэяў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: media-polesye.by