Лукашэнка вырашыў падтрымаць вытворцаў алкаголю
Вытворцам алкаголю працягнулі падатковыя паслабленні яшчэ на 2 гады. Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі.
«Указам прадугледжваецца прадастаўленне арганізацыям, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю, права на вызначэнне моманту фактычнай рэалізацыі падакцызных тавараў па меры іх адгрузкі або па меры іх аплаты для вылічэння і выплаты сум акцызаў у бюджэт», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кіраўніка краіны.
Раней такая мера была ўведзена для беларускіх вытворцаў алкагольнай прадукцыі з 1 студзеня 2015 года. Тады прыняцце падобнага рашэння матывавалі жаданнем стабілізаваць фінансава-эканамічнае становішча арганізацый і падвысіць эфектыўнасць іх працы.
Паводле president.gov.by