Вядучы «Што? Дзе? Калі?» папрасіў сысці з клуба Іллю Новікава
Вядучы і генеральны прадзюсар праграмы «Што? Дзе? Калі?» Барыс Крук у інтэрв’ю газеце «Московский комсомолец» распавёў, што двухразовы ўладальнік «Крыштальнай савы» і ўладальнік «Брыльянтавай савы» адвакат Ілля Новікаў павінен пакінуць клуб знаўцаў. Крук патлумачыў гэта тым, што Новікаў абараняў у судзе ўкраінскую вайскоўку Надзею Саўчанка.
Крук, адказваючы на пытанні газеты, адзначыў, што Новікаў перад тым, як ён пачаў абараняць Саўчанка, павінен быў выбраць, што для яго важней — клуб знатакоў або палітычная кар’ера.
«Зразумей, калі ты абараняеш Саўчанка і ты гулец «ЧГК», то, значыць, «ЧГК» — таксама за Саўчанка», – патлумачыў вядучы праграмы, дадаўшы, што праграма «Што? Дзе? Калі?» па-за палітыкай.
На пытанне аб тым, ці павінен Новікаў сысці, Крук адказаў «безумоўна». «Спачатку развітайся з намі, а потым займайся Саўчанка», – сказаў ён.
Новікаў упершыню выступіў у тэлевізійнай версіі «Што? Дзе? Калі?» ў 2002 годзе. У 2004 годзе і ў 2014 годзе ён атрымліваў ўзнагароду «Крыштальная сава» – прыз найлепшаму гульцу каманды, які ўручаюць у кожным канцы сезону. У 2014 годзе ён атрымаў «Брыльянтавую саву» – узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму гульцу па выніках года. Апошні раз за сталом знаўцаў Новікаў гуляў у снежні 2015 года ў складзе каманды Алеся Мухіна.