Польскі ўрад склікаў адмысловую камісію па фактах АЧС



Польшча змагаецца з Афрыканскай чумой свеней. Прэм’ер-міністр Беата Шыдло склікала адмысловую камісію, мэтай дзеянняў якой ёсць аналіз сацыяльны-эканамічных наступстваў, звязаных з выкрытымі ачагамі захворванняў АЧС на тэрыторыі Польшчы.

Падчас першага паседжання камісіі было прынятае рашэнне аб ўзмацненні кантролю за перамяшчэннем свіней і прадукатаў са свініны, а таксама месцаў іх продажу і абароту. Міністр сельскай гаспадаркі Кшыштаф Юргель таксама выказаўся за хутчэйшую рэдукцыю колькасці дзікоў. Міністар паведаміў таксама аб увядзенні абавязковага вэтэрынарнага пасведчання для свіней, а таксама штрафаў для асобаў, якія нелегальна перавозяць дзікоў.

У Польшчы выявілі 13-ць ачагоў захворванняў Афрыканскай чумой свіней, большасць з якіх – на Падляшшы.  Апошняе захворванне было ўжо выяўлена ў Люблінскім ваяводстве.

У сувязі з выяўленымі захворваннямі жывёл АЧС на тэрыторыі  Падляшскага ваяводства Беларусь мае намер увесці дадатковыя меры кантролю на памежных з Польшчай тэрыторыях, каб не дапусціць увоз у краіну з Польшчы жывых свіней, мяса свініны і прадуктаў яго перапрацоўкі. Абмежаванні тычацца не толькі свіней і іншых жывёл. Так, беларускае ведамства забараняе ўвозіць корм для котак і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота polradio.pl