«Куля для прэзідэнта»
«Куля для прэзідэнта». Пад такой назвай у цэнтры Менска пікет-перформанс правялі кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ Алесь Таўстыка і Уладзімір Падгол.
У такі спосаб яны хацелі прыцягнуць увагу грамадства і асабіста кіраўніка Рэспублікі Беларусь да небяспекі росту трафіка нароктыкаў і зброі ў Беларусь праз усходнюю мяжу. Гаворыць Алесь Таўстыка:
— Мы кожны раз пішам прэзідэнту ў адміністрацыю прэзідэнта: увядзіце, узмацніце кантроль на мяжы з Расеяй. Па наркотыкам, наркакантроль, супраць зброі, якая перамяшчаецца на тэрыторыі Беларусі, і кожны раз мы атрымліваем адпіскі. Да прэзідэнта не даходзіць наш ліст. Дык мы хочам данесці альбо паветрам, гэтымі балонікамі, прычапіўшы звароты, дзе ідзець прапанова ад двух кандыдатаў у парламент Рэспублікі Беларусь, Уладзіміра Падгола і Аляксандра Таўстыкі, што трэба ўзмацніць кантроль на мяжы. Трэба выйсці з розных супольнасцяў АДКБ. Вось з такім вось мы ідзем пасланнем, вось такая мэта нашай акцыі.
Пасля Алесь Таўстыка і Уладзімір Падгол накіраваліся да Адміністрацыі Прэзідэнта, дзе ўручылі свой зварот з патрабаваннем увесці кантроль на мяжы з Расеяй. Нягледзячы на прысутнасць на акцыі міліцыянтаў, а таксама асобаў у цывільным, пікет завяршыўся без эксцэсаў.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота: БелаПАН