У Берасці прэзентавалі кнігу “Атамныя салдаты”
“Атамныя салдаты” – кніга пад такой назвай выйшла ў Берасці. У цэнтры ўвагі – успаміны ўдзельнікаў Тоцкіх вучэнняў, што адбываліся ў Савецкім Саюзе. У час іх адпрацоўвалі дзеянні з ужываннем ядзернай зброі ў дачыненні да замежнага ворага. У вучэннях удзельнічала каля 45 000 чалавек.
Лідзія Раманюк, дырэктарка грамадскай арганізацыі “Беларускі фонд міру”, якая фінансавала выданне, лічыць, што кніга надзвычай актуальная ў сувязі з падзеямі ва Украіне:
– Актуальны пасляваенны лозунг: “Мір і праўда!”. Ён актуальны і зараз. Калі народ будзе ведаць праўду, ён зможа выратавацца.
Кніга выйшла накладам усяго ў 200 экзэмпляраў і атрымаць яе можна толькі або з рук аўтараў – удзельнікаў вучэнняў, або ў цэнтральных бібліятэках Берасцейшчыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота realbrest.by