Чарговы тэракт у Турцыі (абноўлена)
У выніку выбуху на вяселлі ў турэцкай правінцыі Газіянтэпе загінула па меншай меры 50 чалавек. Пра гэта паведамляе выданне „Hurriyet daily news”. Акрамя таго, яшчэ 73 чалавекі застаюцца ў шпіталях.
Смяротніца прывяла ў дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас святкавання вяселля. Да гэтай хвіліны вядома як мінімум пра 30 загінуўшых, яшчэ 94 асобы атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці і былі дастаўлены ў бальніцы, паведамляе агенцтва «Associated Press».
https://www.youtube.com/watch?v=W8WN5VoGhns
Турэцкі прэзідэнт Рэджэп Эрдаган ужо сказаў, што да тэракту мае дачыненне забароненая групоўка «Ісламская дзяржава», паведамляе AFP.
Фота newsru.com