У Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі (абноўлена)



Парапланерыст з Беларусі разбіўся ў гарах у Чагемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі. Пра гэта паведамілі 20 жніўня ў Эльбрускім высакагорным пошукава-выратавальным атрадзе МНС Расеі.

Паведамленне пра тое, што ў Чагемскім раёне каля парадрома ў пасёлку Булунгу знік 26-гадовы парапланерыст з Беларусі, паступіла ратавальнікам у суботу, 20 жніўня.

Яго цела было знойдзена з паветра ў каньёне. «Прыкмет жыцця ён не падае», – сказаў суразмоўца агенцтва.

З-за таго, што сцямнела, пошукавыя працы былі прыпыненыя і аднавіліся на досвітку сёння, 21 жніўня. Цела беларускага парапланерыста паднялі са скалы і перадалі прадстаўнікам правахоўных органаў рэспублікі, паведамляе ria.ru са спасылкай на прэс-службу рэспубліканскага ўпраўлення МНС.