Чаму зняволеныя СІЗА пазбаўленыя права голасу?



Асуджаныя і зняволеныя следчых ізалятараў па-ранейшаму пазбаўленыя права голасу.

9281B82A-A170-4FFB-95E1-66B6EC5D4C92_mw1024_s_n

На гэта звярнуў увагу былы палітвязень Мікалай Статкевіч:

– І ніхто не заступіцца за гэтых людзей, якіх дзясяткі тысяч! А яны маюць права. Нагадаю, што ў 1994 годзе яны галасавалі, усе калоніі прагаласавалі вельмі рана і ў пераважнай большасці за Лукашэнку. Але зараз гэтыя людзі, безумоўна, галасавалі б супраць. І ўлада, відаць, таму і забрала ў іх права голасу. Праваабаронцы, ау! Дзе вы?

Дадамо, што роўна год таму гэтую тэму ўздымаў юрыст Павал Сапелка. Паводле яго ацэнак, пазбаўленне канстытуцыйнага права ўсіх зняволеных, а тым больш падазраваных і абвінавачаных, з’яўляецца неабгрунтаваным, а ў адносінах да тых, хто знаходзіцца пад вартай да вынясення прысуду, яшчэ й незаконным. Для выпраўлення сітуацыі неабходна ўнесці змены ў Канстытуцыю, а пасля і ў Выбарчы кодэкс.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters