Казахстан адмяняе візы для палякаў
Падчас двухдзённага візіту ў Польшчу, 22-23 жніўня, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сустрэўся ў Варшаве з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Кіраўнікі дзяржаў прынялі дэкларацыю аб эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі.
Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што падчас гутаркі „было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і актуальныя пытанні міжнароднай палітыкі”. Ён падкрэсліў, што гаворка ішла, сярод іншага, і пра супрацоўніцтва абедзвюх краін на міжнароднай арэне.
Назарбаеў паведаміў, што падчас сустрэчы была закранутая сітуацыя ва Украіне і на Блізкім Усходзе, а таксама магчымасць супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім звязам.
Назарбаеў выказаў надзею на тое, што польскі парламент ратыфікуе ў бліжэйшы час пагадненне пра ўзмоцненае партнёрстве паміж Казахстанам і ЕЗ.
Prezydent @AndrzejDuda: „Wizyta niezwykle ważna i znacząca”https://t.co/7EjHcEWO1w pic.twitter.com/M5DioP8HHn
— KancelariaPrezydenta (@prezydentpl) 22 августа 2016 г.
— Польшча з’яўляецца адным з найбольш важных палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў Казахстана ў ЕЗ. Нягледзячы на складаныя знешнія ўмовы, паказчыкі ўзаемнага гандлю застаюцца стабільнымі. (…) Мы дамовіліся, што будзем прымаць меры па развіцці і паглыбленні эканамічных адносін, — сказаў Назарбаеў.
Прэзідэнт адзначыў, што Казахстан адмяняе візы для грамадзян краін-сябраў Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), у тым ліку Польшчы.