Цэнзары канфіскавалі ліст Міколы Статкевіча да бацькі



Упершыню за амаль чатыры гады зняволення палітычнага вязня Міколы Статкевіча, цэнзары Магілёўскай турмы канфіскавалі ягоны ліст да бацькі, Віктара Статкевіча. Расказвае жонка Статкевіча – Марына Адамовіч.

– Прааналізаваўшы тыя лісты, якія былі канфіскаваныя за апошні час, ён вызначыў, што ва ўсіх іх хоць нешта згадвалася пра Украіну. Ну, а паколькі ягоны пункт гледжання, як ён смяецца, амаль супадае з пазіцыяй афіцыйнага беларускага кіраўніцтва, то ён робіць выснову, што мабыць у гэтых сілавых структурах завялася нейкая апазіцыя.

Таксама пачасціліся прыдзіркі на адрас вязня.12-га верасня Статкевіча наведаў адвакат. Днямі ў Польшчы, блізу мяжы з Беларуссю, з’явіўся яшчэ адзін білборд салідарнасці. На ім – выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!» Гэту акцыю правялі сябры грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу ды іншым палітвязням».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота lenta.ru