«Усход культуры» у Беластоку



Больш за 30 культурных мерапрыемстваў, 200 артыстаў з сямі краін, між іншым Кітая, Манголіі, Грузіі, Румыніі – з 1 па 4 верасня ў Беластоку ў чацвёрты раз пройдзе фестываль «Усход Культуры. Іншае вымярэнне».

14112079_1255941694450900_590760018_n

Галоўная тэма фестывалю сёлета — Украіна і гадавіна падзеяў на Майдане. Аднак на гэты раз арганізатары зрабілі акцэнт на разнастайнасць, таму што хацелі паказаць, што Беласток — гэта месца, дзе перасякаюцца сцежкі вельмі розных культур. Падзеі фестывалю будуць праходзіць у шматлікіх месцах. Кажа дырэктар беластоцкага асяродка культуры Гражына Дворакоўская:

— Сёлетні «Усход культуры. Іншае вымярэнне» — гэта своеасаблівая Вавілонская вежа. У гэтым годзе вельмі багата: 27 канцэртаў і танцаў, 7 спектакляў, 5 выставаў, 4 мастацкія інсталяцыі, 4 віды майстар-класаў, паказы моды, 2 фільмы, у тым адзін з жывой музыкай, 2 квэсты, у тым ліку адзін роварны, адзін адукацыйны шпацыр і прэм’ера кнігі.

Калі казаць пра беларускую культуру, дык яна таксама прадстаўлена вельмі шырока. «Белсат» паказвае юбілейны канцэрт «Народнага альбому», тэатр «Чрэво» то бок Ёанна Троц паказвае свой спектакль на двух мовах: польскай і беларускай.

Таксама беларуская культура будзе прадстаўлена на двух выставах у электроўні галерэі Арсенал «Практыкі падпарадкавання» і «Пераадольваючы хаос». Тэатр лялек запрашае на чытанне ўкраінскай драмы «ноч ваўкоў», якое жывой музыкай будзе суправаджаць «палова ZERO-85». А ў вымярэнні моды чакаем брэнд «Xoroshe».

14138325_1255941541117582_1944511449_n

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя