Ва Украіну прыбыў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда
Польскі прэзідэнт возьме ўдзел у маштабных святкаваннях, прысвечашых 25-годдзю незалежнасці Украіны.
Акрамя таго, запланаваная падпісанне сумеснай украінска-польскай дэкларацыі, пра што паведамілі ў апараце Пятра Парашэнкі.
Чаго чакаюць ва Украіне ад візіта польскага прэзідэнта, распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Польшча была першай дзяржавай, якая 25 гадоў таму прызнала незалежнасць Украіны, украінцы пра гэта добра памятаюць, як зрэшты і пра дыпламатычную дапамогу, якую Польшча прадстаўляе Украіне ў пытаннях еўраінтэграцыі. Аднак палітычныя аналітыкі ў Кіеве перакананыя, што ад гэтага візіту польскага прэзідэнта не варта чакаць нейкіх стратэгічных прарываў і новых прынцыповых дамоўленасцяў. Хутчэй за ўсё сумесная заява Анджэя Дуды і Пятра Парашэнкі будзе мець пераважна дэкларатыўны характар, дзе польскі бок у чарговы раз заявіць пра сваю падтрымку Украіне і ў пытанні супрацьстаяння расейскай агрэсіі, і ў перспектывах еўрапейскай інтэграцыі.
Анджэй Дуда прабудзе ва Украіне да 26 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя