Музей-лецішча Быкава запрашае



Гэта першы ў Беларусі музей, які створаны на лецішчы.

Нагадаем, што музей адкрыў дзверы для наведвальнікаў 19 чэрвеня 2014 года да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка. Знаходзіцца ён пад Менскам, у аграгарадку Ждановічы-6.

Яшчэ ў 1993 годзе Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры атрымаў у падарунак ад Васіля Уладзіміравіча больш за тысячу адзінак матэрыялаў (фотаздымкі, лісты родных, перапіску з пісьменнікамі, кнігі).

Музей-лецішча Васіля Быкава працуе з 12 да 18 гадзін акрамя панядзелка, аўторка і святочных дзён.

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара