Міхась Скобла выдаў «Саркафагі страху»



У менскім выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Кнігарня пісьменніка» выйшла з друку кніга асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. Аўтар усё гэта назваў «Прознае». «Прознае» складаецца з пяці раздзелаў. Сюды ўвайшлі развагі пра першага беларускага касманаўта Язэпа Драздовіча, пра Янку Купалу і лаянку, пра Украінскі фронт Васіля Быкава, пра апошні верш Міхася Стральцова і пра аазісы Ніла Гілевіча, пра музей Айчыннай паўвайны і страшны сон Васіля Стуса і г.д.

Кніга Міхася Скоблы чытаецца з вялікай цікавасцю і асалодай. З яе чытачы даведаюцца шмат новых фактаў з гісторыі нашай Бацькаўшчыны, з жыцця пісьменнікаў і дзяржаўных дзеячаў, сталіназаўраў і акупантаў.

S

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя