Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі дасягнула 247



Ахвярамі разбуральнага землятрусу ў Італіі, які працягваецца два дні, сталі ўжо не менш 247 чалавек. Пра гэта паведамляе ANSA са спасылкай на грамадзянскія сілы абароны.

Сёння ў 5.17 паводле мясцовага часу ў цэнтры Італіі адчуваліся падзземныя штуршкі магнітудай 4,5.

Раней паведамлялася пра 132 загінуўшых. У цэнтры краіны працягваюцца афтэршокі. У 5.17 мясцовага часу ў вобласцях Марке і Лацыё адчуваліся падземныя штуршкі.

Ноччу 24 жніўня ў цэнтральнай частцы Італіі адбыўся землятрус амплітудай 6,2. Яго крыніца залягала на глыбіні 10 кіламетраў. Больш усяго разбурэнні зазналі гарады Акумолі, Аркуата-дэль-Трэнта і Аматрычэ. Мэр Аматрычэ заявіў, што горад напалову разбураны.

Беларускае Радыё Рацыя, фота EPA.