Ва Украіне выяўлена рэкордная кантрабанда беларускіх цыгарэт



Рэкордная кантрабанда беларускіх цыгарэт выяўлена на ўкраінска-польскай мяжы ў Львоўскай вобласці. Агульная сума, на якую ацэньваецца незаконны груз, складае 2 міліёны грыўняў, ці амаль 80 000 даляраў.

цыгарэты

Пра падрабязнасці распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Беларускі кантрабандны тытунь пачынае свой шлях у Еўразвяз з Берасцейскай вобласці, адкуль і перапраўляецца праз забалочаныя ўчасткі беларуска-украіскай мяжы на Валынь. Далей цыгарэты перапраўляюцца ва ўкраінска-польскае памежжа і дробнымі партыямі перакідаюцца на тэрыторыю Польшчы. Вынаходлівыя кантрабандысты выкарыстоўваюць аўтамабілі з двайным дном, таварныя цягнікі, сельскагаспадарчую авіяцыю і нават дроны. Але ж кантрабанда тытунёвых вырабаў, якую выкрылі на Львоўшчыне, выявілася занадта вялікай для дронаў. 154 скрыні цыгарэт Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі, якія кантрабандыст збіраўся перавезці ў Польшчу праз пункт пропуску Мастыська, пад выглядам звычайнай абёртачнай паперы.

Украінскія памежнікі сцвярджаюць, што гэта самая вялікая кантрабанды цыгарэт выяўленая імі сёлета на ўкраінска-польскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя