Фотавыстава пра Дзень Беларускай вайсковай славы адчынілася ў Воршы



Да 25-ых угодаў Незалежнасці Беларусі ў Воршы адчынілася фотавыстава “Дзень Беларускай вайсковай славы ў Мінску ў 90-ыя гады”. На фотаздымках культурныя дзеячы і палітыкі: Рыгор Барадулін, Мікола Купава, Уладзімір Пузыня,  Яўген Кулік, Лявон Баршчэўскі, Юры Хадыка, Уладзімір Вішнеўскі, Валянціна Якімовіч.

---_00482

---_00475

 

Менск 1997, фота Уладзіміра Сапагова

Экспазіцыя складаецца з 42 фотаздымкаў Уладзіміра Сапагова (1952-2012).

---_00480

Менск 1997, фота Уладзіміра Сапагова

– У Воршы людзі прызвычаіліся атаясамліваць Дзень Беларускай вайсковай славы з Фэстам бардаўскай песні на Крапівеньскім полі – вогнішча, песні пад гітару… І каштоўнасць выставы ў тым, што аршанцы, дзякуючы фотаздымкам Уладзіміра Сапагова, могуць пабачыць святкаванне Дня беларускай славы ў зусім іншым ракурсе і ацаніць сапраўднае значэнне гэтай даты ў гісторыі, – сказаў на адкрыцці выставы грамадскі актывіст Алесь Шутаў.

IMG_7350

Актывісты кампаніі „Мы аршанцы, мы беларусы” на адкрыцці выставы.

Выставу можа пабачыць у Воршы па адрасе: вул. Чырвонаармейская 13.  Выстава арганізаваная Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасьці Беларусі разам з кампаніяй “Мы аршанцы, мы беларусы”!

 

Беларускае Радые Рацыя