Дызайнеры пераблыталі Віцебск з Гародняй
Дызайнеры гарадзенскіх білбордаў зноў вылучыліся непісьменнасцю. У цэнтры горада на сцяне адной са старых камяніц у двары вуліцы Савецкай з’явіўся велізарны плакат. На вялікім палотнішчы размешчаная выява… Віцебска.
Здымак быў зроблены ў 1912 годзе піянерам каляровай фатаграфіі ў Расейскай Імперыі Сяргеем Праскудзіным-Горскім.
На здымку выяўленая Дзвіна. Відарыс і сапраўды крыху нагадвае гарадзенскае рэчышча Нёмана.