У Пагосцішчы ўшанавалі памяць паўстанцаў
28 жніўня актывісты з Воршы, Лёзна ды Віцебску ўшанавалі памяць паўстанцаў у вёсцы Пагосцішча.
Актывісты ўсклалі кветкі да ўнікальнага помніку у вёсцы Пагосцішча Лёзнінскага раёну – ушанаванае месца апошняга бою паўстанцаў 1863 года пад кіраўніцтвам камандзіра Аршанскага атраду Ігната Будзіловіча.
Крыж зрабіў армянскі скульптар. Помнік пастаўлены насупраць месца апошняга боя паўтанцаў на месцы, дзе раней стаяла царква святога Мікалая. Пастамент помніка зроблены вучнямі Лёзнінскай школы па ініцыятыве настаўніцы Алены Грачышнікавай у 2006 годзе.
Настаўніца Алена Грачышнікава і яе дарослыя вучні
Надпіс „За Незалежную Беларусь” зроблены рукой вучаніцы Лёзненскай школы. Месца ўшаноўваецца штогод у дзень пакарання смерцю Ігната Будзіловіча – 28-га жніўня.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя