Алексіевіч атрымала самую прэстыжную кітайскую прэмію
Святлану Алексіевіч узнагародзілі ў Пекіне кніжнай прэміяй «Вэньцьзінь» (Wenjin). Гэта самая прэстыжная літаратурная ўзнагарода ў Кітаі. Яна была запачаткаваная Нацыянальнай бібліятэкай краіны ў 2004 годзе.
Узнагарода прысуджаецца найлепшым кнігам у трох намінацыях: дзіцячая, сацыяльная і навукова-папулярная літаратура.
Пасля цырымоніі ўручэння прэміі Святлана Алексіевіч сустрэлася з культавым кітайскім пісьменнікам, лаўрэатам прэміі Франца Кафкі ў 2014 годзе, фіналістам прэміі Букер Янь Лянкэ.
Апрача прэміі «Вэньцьзінь», пісьменніца ў Кітаі атрымала прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу і ўзнагароду Пекінскага кніжнага кірмашу. Святлана Алексіевіч ўжо тыдзень знаходзіцца ў Кітаі. 20 жніўня яна сустрэлася з кітайскім пісьменнікам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі 2012 году Мо Янем. Беларускую нобелеўскую лаўрэатку таксама віталі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.