Ужо тыдзень фашыстоўская свастыка „ўпрыгожвае” Смалявічы



На прыпынку электрычкі чыгуначнай станцыі „Зарэчнае” ў Смалявічах у самым публічным месцы насупраць гарадскога футбольнага стадыёна тыдзень назад з’явілася і дагэтуль знаходзіцца на сваім  „ганаровым месцы” абразлівая для кожнага беларуса фашыстоўская свастыка.

Сімвал нацыстаў тут штодня абыходзяць сваёй звычайна „пільнай увагаю” гарадскія камунальныя службы, міліцыя ды і кіраўніцтва горада-спадарожніка беларускай сталіцы.

Ствараецца ўражанне, што нехта лічыць падобны выклік грамадству натуральнай з’явай ці ўжо спецыяльна імкнецца прышчапіць тутэйшым мінакам і пасажырам звычку да падобных ганебных і абражаючых чалавечую годнасць з’яваў.

[Not a valid template]

Алесь Лета, Белурскае Радыё Рацыя

Фота А.Лапіцкага.