Пад Гародняй прыпынкі размалёўваюць бальшавіцкай сімволікай



Эксперты звязваюць гэта з імавернай актывізацыяй нацыянал-бальшавікоў.

nacboly

Процьма аўтобусных прыпынкаў на захад ад Гародні аказаліся замаляваныя трафарэтамі з выявай сярпа і молата. Як сведчаць дачнікі, якія найперш карыстаюцца гэтымі маршрутамі, падобная сімволіка з’явілася тут зусім нядаўна. Цікава, што менавіта па гэтым напрамку ажыццяўляецца пастаянны паток транспарту з Беларусі ў Польшчу і наадварот, а трафарэты выдатна бачныя з трасы.

nacboly1

Дзяніс Івашын, беларускі каардынатар міжнароднага праекту InformNapalm, лічыць, што гэта можа быць справай рук незарэгістраванай суполкі нацыянал-бальшавікоў:

Нацболы або прадстаўнікі Нацыянал-бальшавісцкай партыі Беларусі з’яўляюцца маргінальным і адносна малаколькасным шавіністычным рухам так званага “рускага свету”, – тлумачыць Дзяніс, – Уся іх актыўнасць засяроджваецца зараз у сацыяльных сетках, адсутнічае нават сайт. Пры гэтым, адзінкавыя актывісты арганізацыі спрабуюць прыцягнуць увагу да сваёй ідэалогіі праз хуліганскія акты, у тым ліку графіці.”

nacboly2

Ці належыць канкрэтна гэтая серыя графіці нацболам, маюць разабрацца кампетэнтныя органы, мяркуе Івашын. Бо акрамя ідэалагічнага складніку тут выразна бачны вандалізм, а значыць нехта мае кампенсаваць страты дзяржаве.

Беларускае Радыё Рацыя