“Памежны” пікет кандыдата Вадзіма Саранчукова ў Гародні



Вялікі “памежны” пікет кандыдата ў дэпутаты ў парламент Вадзіма Саранчукова прайшоў у Гародні.  Каля ўваходу ў Гарадзенскі моладзевы цэнтр мінакі атрымлівалі друкаваную прадукцыю, выдадзеную альянсам „Цывільная Гарадзеншчына”.

IMG_5466

Ля стэнда, які быў прысвечаны пытанню малога памежнага руху з Польшчай і Літвой, кандыдат Саранчукоў выказаўся і пра ініцыятыву бязвізавага наведвання беларускай часткі Аўгустоўскага канала.

Выкарыстоўваем выбарчую кампанію для кантакту з людзьмі. Кажам ім, што ёсць такая ініцыятыва, чаму яна заглохна сёння. Тэма насамрэч вельмі цікавая людзям. Яны вельмі жыва абмяркоўваюць гэта. Мне падаецца, што гэта акурат тое, што патрэбна памежнай тэрыторыі. Нават тая падпісаная дамова пра малы памежны рух адразу была ратыфікавана польскім бокам і тармазілася беларускім. Я спадзяюся, што, у тым ліку і дзякуючы нашым намаганням, у беларускага боку хопіць розуму і імпэту, каб ураўняць сітуацыю, каб беларусы таксама мелі тыя ж магчымасці. Думаю, гэта ўсё яшчэ наперадзе.

Як сказаў Вадзім Саранчукоў, кампанія за малы памежны рух будзе гучаць на яго агітацыйных пікетах ажно да выбараў, бо ёсць легальная магчымасць казаць пра гэта людзям.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота і відэа аўтара