У Рагачове з’явіцца Дом кнігі імя Караткевіча



Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Установа ўрачыста адкрыецца 4 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Рагачове.

Луцкі распавёў, чаму гэта будзе не проста крама, а менавіта Дом кнігі.

– Шматфункцыянальны комплекс, у якім будзе дзіцячая чытальная зала, зала для дарослых. А таксама ўнутры размесціцца крама “Першацвет”, якую адкрые “Белкніга”. Гэта будзе першая кніжная крама ў Рагачове. Трэба адзначыць, што Дом кнігі будзе насіць імя Уладзіміра Караткевіча.

Дом кнігі размясціўся ў адрэстаўраваным будынку былога Дома піянераў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя