Невядомы паведаміў пра бомбу ў самалёце Менск – Мілан
У Італіі невядомы паведаміў пра бомбу ў самалёце, які мусіў ляцець рэйсам „Менск — Мілан”. Пра гэта ў Twitter паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама. Адзначаецца, што вылет быў затрыманы.
У Нацыянальным аэрапорце Менск працуюць сапёры спецпадраздзялення МУС „Алмаз”. Пасажыры і багаж праходзяць паўторную праверку.
В Италии неизвестный сообщил, что рейс „Минск-Милан” заминирован. Вылет задерживается, в Минск-2 едут наши саперы проверять. #перехват
— GUVD_Minsk (@GUVD_Minsk) 1 сентября 2016 г.