Анджэй Дуда: Нельга закрываць вачэй на перасоўванне межаў



Польшча адзначае 77-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны. У 4.45 раніцы на Вестэрплятэ ў Гданьску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Анджэй Дуда

У час сваёй прамовы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда звярнуўся і да падзей сучаснасці. Ён сказаў, што нельга дазваляць, каб у Еўропу вярталіся амбіцыі і дзеянні, якія носяць імперыялістычны характар:

– Сёння мы павінны рабіць усё, таксама ў супрацоўніцтве з нашымі саюзнікамі, каб такая сітуацыя больш ніколі не закранула нашай краіны, не закранула нашага грамадства, а таксама не закранула нашых суседзяў. Нельга дазволіць на тое, каб у Еўропе вярталіся амбіцыі і дзейнасць імперыялістычнага характару, нельга згаджацца на парушэнне міжнароднага права, нельга закрываць вачэй на паняволенне іншых і гвалтоўнае перасоўванне межаў у Еўропе.

Другая сусветная вайна ў Польшчы пачалася 1-га верасня 1939 года на Вестэрплятэ, калі прагучалі першыя стрэлы з нямецкага карабля, які зайшоў у Гданьскі порт.

А ўжо 17-га верасня Савецкі Саюз на падставе тайнага паразумення з гітлераўскай Германіяй заатакаваў з усходу, у выніку чаго адбылося вядомае ў гісторыі аб’яднанне Заходняй ды Усходняй Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя