Беларусь дамовілася пра адмену віз з Ізраілем



Падпісанне адпаведнай дамовы адбудзецца ў Менску 19-га верасня. Пра гэта паведаміў ў Віцебску Амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал.

Пагадненне аб адмене візавага рэжыму зроблена паводле прыкладу Расеі ды Украіны. Пасля гэтага беларусы ўслед за расейцамі ды ўкраінцамі змогуць цягам 180 дзён знаходзіцца на тэрыторыі Ізраіля без афармлення візы. Гэтая норма датычыць усіх грамадзян краіны за выключэннем уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў.

У звязку з тым, што пасля падпісання патрэбны час на ажыццяўленьне тэхнічных працэдур, дамова пачне дзейнічаць са спазненнем. Ізраіль абяцае паведаміць дадаткова пра дату ўступлення дамовы ў сілу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота intergid.ru