У Берасці адкрываюцца “Таямніцы Крупчыцкага поля”
“Таямніцы Крупчыцкага поля” – выстава пад такой назвай адкрыецца ў Культурным цэнтры “Грунтоўня”, што ў Берасці. Прэзентацыя калекцыі краязнаўцы Сержука Грыня прысвечана буйнейшаму бою часоў паўстання Тадэвуша Касцюшкі. Падрабязней пра ідэю праекта кажа прадстаўнік “Грунтоўні” Таццяна Клімус і калекцыянер Сяржук Грынь:
– Жонка кажа, што я ўсё збіраю ды збіраю, а можна было б выставіць што-небудзь. І я падумаў, а чаму б не. Гэта ж цікава. Я чалавек неабыякавы да гісторыі. Калі знаходжу што-небудзь – прыношу.
– Каб гэтая тэма Касцюшкі была на слыху, каб людзі хадзілі на выставы і самі збіралі калекцыі.
Урачыстае адкрыццё выставы акурат супадае з гадавінай баталіі 17 верасня.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасця
Фота vk.com/gruntounia