Кампанія “Гавары праўду!” запрашае на грамадскія дэбаты



Кандыдат ад “Гавары праўду!” Сяргея Мякека, што вылучаецца па Гарадзенска-Ленінскай выбарчай акрузе №52, запрасіў на дэбаты ўсіх кандыдатаў, якія вылучаюцца па гэтай жа акрузе. А гэта прадстаўнікі Партыі БНФ і БХД – Валеры Кісель і Мікола Баўсюк, а таксама праўладная кандыдатка Тамара Даўгашэй. Кажа Сяргей Мякека:

– Сустрэнемся ўсе разам у адным публічным месцы, дзе зможам задаць адзін аднаму пытанні, дзе людзі з залі таксама змогуць запытаць нас і пачуць адказы кожнага з кандыдатаў. Прапанову мы агучылі і зараз чакаем рэакцыю. Са мной можна звязацца праз сацыяльныя сеткі, канкрэтна – Укантакце.

Сяргей Мякека ужо прыняў удзел у дэбатах на тэлеканале “Белсат”, а таксама надрукаваў сваю праграму ў газеце “Вячэрні Гродна”, якая мае наклад у 30 тысяч асобнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня