Кандыдату адмовілі ў сустрэчы з чыноўнікамі
Прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Астраўца, кандыдат у дэпутаты Іван Крук хацеў сустрэцца з прадстаўнікамі Гарадзенскай абласной вертыкалі. Ён напісаў нават заяву на імя старшыні вобласці.
Кандыдат кажа, што выканкам месціцца акурат на тэрыторыі акругі, дзе ён вылучаецца, і ён бы хацеў сустрэцца са сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі:
— Паведамляем, што арганізацыя сустрэчаў супрацоўнікаў Гарадзенскага аблвыканкама з кандыдатамі ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь на планавалася. Я нават здзівіўся: аблвыканкам знаходзіцца на маім выбарчым участку. Я хацеў выказаць сваё меркаванне пра «дармаедства», што гэты закон антыдзяржаўны.
Іван Крук агучыў яшчэ адну праблему – кандыдаты не маюць падтрымкі ад дзяржавы, у тым ліку ня могуць выпусціць за дзяржаўныя грошы свае ўласныя інфармацыйныя ўлёткі. За кошт бюджэту друкуюць толькі інфармацыйныя плакаты, дзе на адным аркушы ёсць кароткая інфармацыя пра ўсіх вылучэнцаў па акрузе.
Іван Крук балатуецца па Гарадзенскай-цэнтральнай выбарчай акрузе нумар 51.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя