Юрась Губарэвіч: Беларусь уцягваецца ў сфэру еўрапейскіх інтарэсаў



Менск – Брусель. Сустаршыня Руха “За Свабоду” Юрась Губарэвіч мяркуе, што Беларусь усё болей уцягваецца ў сферу еўрапейскіх палітычных інтарэсаў. Сваё меркаванне палітык выказаў пад час прэсавай канферэнцыі Правацэнтрысцкага блоку пасля сустрэчы з прадстаўнікамі Еўрапарламенту. Правацэнтрысты мелі дыялог з кіраўніком Еўрапейскай Народнай Партыі Жазэфам Долем. “Нягледзячы на складаную геапалітычную сітуацыю, мы маем новы шанец праеўрапейскага выбару,” – гаворыць Юрась Губарэвіч.

– Пасля працяглай, амаль на чатыры гады, “вайны” паміж Еўразвязам і афіцыйным Менскам, гэты мур паступова разбураецца, а гэта азначае, што ўзрастае ўплыў тых рашэнняў і ацэнак адносна Беларусі, якія прымаюць нашыя заходнія дэмакратычныя краіны-партнёры.

Gubarevicz

“Мы ўскладаем надзеі, што еўрапейцы зараз не адмовяцца ад сваіх дэмакратычных каштоўнасцяў,” – дадаў Юрась Губарэвіч. Таксама палітык дадаў, што Жазэф Доль мае падобныя з правацэнтрыстамі погляды і ацэнкі на палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Старшыня ЭНП меў двухдзённы візіт у Беларусь, падчас якога сустракаўся з прадстаўнікамі афіцыйнага Менску і дэмакратычных арганізацый.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя