Пасмяротная кніга Уладзіміра Сараб’янава пра полацкую Спаскую царкву



Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр выдаў унікальную кнігу-альбом-даследаванне, прысвечанае Спаскай царкве манастыра і перадусім яе старажытным фрэскам. Аўтар кнігі расейскі рэстаўратар і гісторык Уладзімір Сараб’янаў, які рэстаўраваў фрэскі ў гэтым храме. Кніга называецца “Спаская царква Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку”.

kniga_Sarabianau

“Выданне ўнікальнае і сваёй ілюстрацыйнай часткай і тэкставай,” – кажа калега Сараб’янава, беларускі рэстаўратар фрэсак у полацкім Спасе Юры Маліноўскі.

– Справа ў тым, што гэта не проста журналісцкая праца. А гэта навуковая праца. Вось гэта самае галоўнае. І ўсе тыя думкі і разважанні, якія ўзнікалі ў гэтага навукоўца, ён паклаў у гэтую кнігу. Ён яе задумаў, але закончылі працу яго дзеці. Яны сабралі ўсе тыя аркушы, усё, што ён пісаў, і нават тое, што было ў чарнавіках, і ўсё сюды ўклалі.

Уладзімір Сараб’янаў памёр летась у Полацку, пасля аперацыі, на 57-м годзе жыцця. Маскоўскія спецыялісты пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сараб’янава падключыліся да працы па рэстаўрацыі фрэсак у Полацку з 2007 года. Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара