Вольга Дамаскіна: Адміністрацыйны рэсурс – як страх і загад
Незалежныя і апазіцыйныя кандыдаты ў дэпутаты парламента сутыкаюцца з фактамі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў.
З такой праблемай падчас агітацыйнай кампаніі штодзённа сутыкаецца і кандыдатка па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №27 – Вольга Дамаскіна:
– Паўстала праблема з маімі плакатамі. Павешаць іх там, дзе вісяць плакаты праўладнага кандыдата Гуйвік практычна немагчыма. У гэтых арганізацыях глядзяць такімі вачыма, маўляў, гэта нельга рабіць. І кожнаму пачынаеш тлумачыць, што гэта можна, калі вы дазволілі аднаму, то павінны дазволіць і ўсім. На гэта губляецца вельм ішмат часу.
Вольга Дамаскіна ўжо напісала скаргу ў сваю выбарчую камісію адносна такога непрыняцця агітацыйных матэрыялаў у дзяржаўным сектары. “Такое ўражанне, што ў Полацку праходзяць першыя выбары і ўсіх трэба вучыць, як іх праводзіць,” – адзначыла кандыдатка.
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/4G-Ca41KfX4″]
Агітацыйны ролік Вольгі Дамаскінай.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя