На дракары – на Свята мора
У Беларусі ствараецца ўласны турыстычны флот дракараў – старажытных караблёў варагаў. Менавіта на такіх ладдзях адольвалі славуты шлях з варагаў у грэкі.
У розных кутках краіны будуюцца ўсё новыя і новы караблі вікінгаў, на якіх штолета беларусы з’дзяйсняюць вандроўкі па рэках. У адной з такіх вандровак па Нёмане ўдзельнічаў вядомы грамадскі актывіст з Воршы Генадзь Шэпелеў.
– Ініцыятарам вындроўкі быў Зміцер Вараноўскі з Ліды. Ён пабудаваў, пры дапамозе сваіх сяброў, дракар – гэта лодка вікінгаў. У мінулым годзе на свята мора ў Клайпедзе яны вазілі гэтую ладдзю на трэйлеры. А ў гэтым годзе вырашылі прайсці дракарам па Нёмане і Балтыйскім моры.
Вандроўка з Гародні да Клайпеды заняла два тыдні. Было пройдзена 600 кіламетраў воднага шляху.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Генадзя Шэпелева
Цалкам гутарка з Генадзем Шэпелевым