Расея не будзе павялічваць пастаўкі нафты ў Беларусь
Расея не будзе павялічваць пастаўкі нафты ў Беларусь, пакуль краіна не пагасіць даўгі за газ. Пра гэта заявіў журналістам расейскі віцэ-прэм’ер Аркадзь Дварковіч. Ён таксама дадаў, што Расея і Беларусь пакуль не дамовіліся пра формулу цаны на газ. Паводле «Камерсанта», запазычанасць Менску за газ – за шэсць месяцаў – складае каля 300 мільёнаў даляраў.
Газавая спрэчка паміж Беларуссю і Расеяй вядзецца з пачатку году. Менск настойвае на зніжэнні кошту газу, Расея – не пагаджаецца. Каб стымуляваць пагашэнне доўгу, Масква ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ.