Януш Паруліс: У Гародні было каля 12-ці прадпрыемстваў па перапрацоўцы гліны
Гарадзенскі краязнаўца Януш Паруліс, жыхар гарадзенскай вуліцы Лермантава, дзе знаходзіцца яго прыватны музей, правёў невялікае даследванне і знайшоў рэшткі некалькіх дзясяткаў старых прадпрыемстваў па пераапрацоўцы гліны.
Па яго словах, на такіх малых прадпрыемствах, што належалі габрэям у 20-30-я гады мінулага стагоддзя, працавала агулам некалькі соцен чалавек.
– Гародня стаіць на крэйдзе і на гліне. За 4-ай школай ёсць вялікія катлаваны, праўда, яны ўжо шмат гадоў засыпаюцца розным смеццем. Але тым не менш туды трох-чатырохпавярховы дом увойдзе. Тут па маіх звестках было 12 заводаў, невялікіх. Гэта ў 60-ыя гады, нават у 50-ыя пачалі іх засыпаць.
Паводле краязнаўцы, даследванне гэтых заводаў патрэбнае не толькі прафесійным гісторыкам, але і простым жыхарам Гародні, што цікавяцца гісторыяй роднага гораду.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Савелія Малчанава