Жыбартоўшчына: гістарычная сядзіба Дамейкаў гіне незваротна!?



Гістарычная сядзіба ў Жыбартоўшчыне, што пры самым раённым цэнтры Дзятлава, імкліва разбураецца, вельмі верагодна, што хутка ад яе застануцца толькі падмуркі. З гэтай мясцовасцю звязана асоба філамата, выдатнага навукоўца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Чылі Ігната Дамейкі. Тут у сядзібе роднага дзядзькі прайшло яго дзяцінства. Пазней жа ў сядзібе жыў Леан Дамейка, яго пляменнік, удзельнік паўстання 1863 году. На сьцяне ўмуравана таблічка з напісам “Тут у 1884-88 гады жыў вядомы ў свеце вучоны, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка”.

Сядзіба, якой фактычна 200 гадоў (на адным з кутніх камянёў падмурку выбіты старадаўні напіс “1819. R Ignacy DOMEYKO”), зараз знаходіцца проста ў гаротным, скрайне занядбаным стане. Праблема ў тым, што рознае гарадзенскае абласное і дзятлаўскае раённае начальства цягам многіх дзесяцігоддзяў так і не парупілася, каб занесці гэты будынак у рэестр тых, якія складаюць нацыянальную архітэктурную, гісторыка-культурную спадчыну і адпаведна ахоўваюцца дзяржавай. Доўгі час у сядзібе месціўся адзін з раённых шпіталяў. Спакваля будынак разбураўся, а ніхто і ня думаў яго рамантаваць. Урэшце пару гадоў таму абрынуўся дах і сядзіба стала зусім непрыдатнай для выкарыстання. Цяпер тэрыторыю сядзібы выкупіў прыватнік, які вядзе на ёй іншае будаўніцтва. Сродкаў жа на аднаўленне старадаўняга будынку, які патрабуе значных капіталаўкладанняў, у яго канешне няма. Спробы ж грамадскасці прыцягнуць увагу ўладаў да жахлівага стану гістарычнага будынку пакуль што марныя.

Вось так выглядала сядзіба гадоў 15 таму:

Жыбартоўшч

Жыбартоўшчы

А вось як выглядае будынак зараз:

DSC_0530

DSC_0481

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя