На наступным тыдні выбаршчыкі сустрэнуцца з кандыдатамі



На наступным тыдні адбудзецца самы адказны момант перадвыбарчай агітацыі. Напярэдані галасавання па ўсёй Беларусі адбудуцца сустрэчы выбаршчыкаў з кандыдатамі ў дэпутаты ў парламент, з якімі можна непасрэдна пазнаёміцца, задаць ім пытанні, паслухаць іх выбарчыя праграмы. Кандыдат у дэпутаты па Полацкай гарадской выбарчай акрузе №27 Вольга Дамаскіна рыхтуецца да чатырох такіх сустрэч.

На наступным тыдні ў нас будзе 4 сустрэчы ў школах, пачынаючы з панядзелка. Першая будзе ў мікрараёне „Марыненка”, у школе №8. Другая сустрэча пройдзе ў аўторак у школе №18 у мікрараёне „Аэрадром”. Інфармацыя пра гэта ёсць на сайце Полацкага гарвыканкама, а таксама надрукавана ў «Полацкім весніку».

Вольга Дамаскіна таксама ўзяла ўдзел у перадвыбарчых дэбатах, якія арганізаваў тэлеканал “Белсат”. Учора яны былі паказаны тэлеканалам. Гэтая серыя дэбатаў была прысвечана нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, стану беларускай мовы і культуры ў краіне.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота БелТА