Пляцоўку Чэрвенскага рынку прададуць



„Пляцоўка Чэрвенскага рынку ў Менску ў верасні будзе выстаўлена на аўкцыён”, – заявіў галоўны архітэктар беларускай сталіцы Павел Лучыновіч.

У праграме “Контуры” тэлеканала АНТ, ён патлумачыў: “Інвестар не справіўся са сваімі абавязкамі. Зараз з ім скасаваныя ўсе адносіны і пляцоўка ў верасні будзе выстаўлена на аўкцыён”.

Лучыновіч удакладніў, што патрабаванні аўкцыёну шчыльна звязаны з горадабудаўнічым будучыняй гэтай тэрыторыі.

belta.by