Беларусы Швайцарыі адсвяткавалі Дзень беларускага пісьменства



Ужо 23-ы раз у першую нядзелю верасня адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень беларускага пісьменства.

4

Гэта дзень, калі мы аддаем даніну павагі працы нашых асветнікаў на ніве беларускага друкаванага слова, якое адным з першых з’явілася у славянскім свеце. Традыцыйна святкаванне ладзіцца ў гарадах – даўніх цэнтрах асветы і культуры.

Але ж не толькі ў Беларусі адзначаюць гэта свята. 3 верасня Асацыяцыя беларусаў у Швайцарыі супольна з Амбасадай Рэспублікі Беларусь арганізавала на базе Амбасады дыктоўку па беларускай мове.

Чаму быў вызначаны такі, здаецца, строгі фармат для святкавання? Дыктоўка – гэта спосаб адчуць і “памацаць” мову, прапусціць яе праз сябе, быццам бы стварыць тэкст наноў. А абраны для дыктоўкі верш Рыгора Барадуліна “Чалавек не ўзнікае так” нібыта пракладае мосцік да нечага вельмі блізкага і свайго, нясе ў сабе мудрасць і цеплыню.

Дзень беларускага пісьменства – добрая нагода для нас – беларусаў, якія жывуць за мяжой, падтрымаць нашую еднасць, адчуць, што мы разам, зрабіць яшчэ адзін маленькі крок у захаванні нашай культуры.

[Not a valid template]