“Права выбару” падводзіць вынікі агітацыйнай кампаніі
Тым часам, кампанія па назіранні за парламенцкімі выбарамі “Права выбару” падвяла вынікі агітацыйнай кампаніі. Назіральнікі перакананыя, што кампанія суправаджаецца шматлікімі парушэннямі і злоўжываннямі з боку ўладаў. “На жаль, мы фіксуем, што ўмовы ўдзелу ў выбарах кепскія і няроўныя для ўсіх кандыдатаў,” – гаворыць каардынатар кампаніі Дзяніс Садоўскі.
– Абмежаванне магчымасцяў па рэсурсах, цэнзураванне іх выступаў, адмова ў дэбатах, немагчымасць арганізаваць іх сустрэчу з выбарцамі – усё гэта факты, якія мы сабралі і на аснове якіх робім высновы.
“Сітуацыя не тое, што палепшылася, але і пагоршылася нават, у параўнанні з кампаніяй 2012 года,” – канстатуе Садоўскі.
За працэсам галасавання будуць назіраць 1511 незалежных назіральнікаў. Яны будуць працаваць на ўчастках ад 6-га да 11-га верасня ўключна.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск