Гародня і Аўгустаў пашыраюць супрацу
Кіраўнікі Гародні і Аўгустава падпішуць дамову пра супрацу.
Разам з польскімі алімпійскімі чэмпіёнамі кіраўнік польскага памежнага горада Войцэх Валюлік на байдарках прыплыў у Беларусь. Кіраўнікі гарадоў абмяркуюць праекты, звязаныя з турыстыкай у рэгіёне Аўгустоўскага канала. Адна з галоўных задумаў – зрабіць роварны шлях з Аўгустава да Гародні. Плануецца пабудова роварнага моста праз Нёман каля лесапаркавай зоны ў Пышках або насупраць гарадзенскага Старога замка.
Кажа бурмістр Аўгустава Войцэх Валюлік:
– Найважнейшая справа ўжо зроблена – адменены візы, і я перакананы, што гэта паскорыць развіццё ўсёй інфраструктуры, зробіць вядомым канал на ўсю Еўропу і ўвесь свет. Мы нават не ўяўляем, якія прыродныя і архітэктанічныя цуды маем. Рэдка здараецца, каб канал праходзіў праз такія маляўнічыя наваколлі.
Акрамя таго, супраца палегчаць змены ў працы памежнага перахода Рудаўка-Лясная, які ў хуткім часе стане пешаходна-роварна-водным.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя