Беларусы скарачаюць выдаткі ў польскіх крамах



1389467548_zakupy_01Беларусы скарачаюць выдаткі ў польскіх крамах, гандлёвых цэнтрах і на рынках. У першым паўгоддзі беларусы купілі тавараў у Польшчы на амаль 150 мільёнаў даляраў. Гэта на чвэрць менш, чым за аналагічны леташні перыяд. Пра гэта паведамляе тут.бай са спасылкай на прэс-сакратара Мытнай палаты ў Беластоку Мацея Чарнэцкага.

Прыгадваецца, што ў красавіку ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя мытныя правілы, якія абмяжоўваюць кошт і вагу тавару, які ўвозіцца з-за мяжы. Калі едзім часцей, чым раз у тры месяцы, то гэтае абмежаванне складае 300 еўра і 20 кілаграм.

Фота sklepy.by