Запавет Рыгора Барадуліна – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Звычайны, наш – так кажуць землякі, літаратары і знаёмыя з яго творчасцю людзі. Пра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Ён пакіуў па сабе не толькі надзвычай непаўторную і ўнікальную паэзію, але і запавет нам, нашчадкам: любіць, берагчы сваю Радзіму, як ён гэта рабіў. Ён верыў у адраджэнне беларускай мовы і спадзяваўся на тых, у каго ў душы жыве Беларусь.