Зялёнае святло для праўладнай кандыдаткі



У сярэдняй школе №21 у Баранавічах, дзе размешчаныя адразу дзве ўчастковыя выбарчыя камісіі, у першы дзень датэрміновага галасавання дырэктар школы правёў агульнашкольны бацькоўскі сход фактычна на выбарчых участках. Бацькоў папярэдзілі прыйсці з пашпартамі. На сходзе выступіла дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і кандыдатка ў сёлетняй кампаніі Вольга Палітыка.

1schod 1

Гаворыць назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэта Сяргей Гоўша:

– Пасляе яе выступіў дырэктар школы і сказаў: Ну вось, гэта наш кандыдат, будзем за яе галасаваць, падтрымаем Вольгу Палітыка. Ідуць выбары, падчас выбараў агітацыя праходзіць прама на выбарчым участку. Адпаведна прыехалі прадстаўнікі АБСЕ, яны таксама зафіксавалі як у нас праходзяць выбары, як у нас праходзіць агітацыя.

Як лічыць Сяргей Гоўша, нічога новага не адбылося. Такая практыка па  школах была і раней.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя