ЗША пашыраюць санкцыі супраць Расеі
Злучаныя Штаты пашырылі санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію на ўсходзе Украіны.
У прыватнасці, пашыраецца спіс расейскіх кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі. Гэта некалькіх дзясяткаў кампаній, 50 з якіх падкантрольныя “Газпраму”.
Упершыню пад санкцыі ЗША трапілі і 11 кампаній-вытворцаў электронікі, якую можна выкарыстоўваць для патрэбаў ваеннай прамысловасці.
Дарэчы, пад санкцыямі апынуліся і падрадчыкі на будаўніцтва Керчанскага моста.
Рашэнне павінна набыць моц 7 верасня.