Праваабаронцы вывучаюць сітуацыю з мігрантамі ў Берасці



“Дэсант” менскіх праваабаронцаў прыбыў у Берасце, каб даследаваць праблемы мігрантаў з Чачні.

IMG_8911

Прыгадаю, што нядаўна на беларуска-польскай мяжы чачэнцы нават арганізавалі імправізаваны лагер. Яны спрабуюць атрымаць прытулак у Польшчы, аднак на мяжы польскія памежнікі іх адразу разварочваюць назад. Каментуе юрыст Аляксей Казлюк:

– Праблема людзей, якія апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі, а менавіта тых людзей, якія шукаюць прытулку ў суседніх краінах і выкарыстоўваюць Беларусь як нейкую такую транзітную краіну – гэтая праблема мне здаецца вельмі вострай. Я думаю, што беларускія праваабаронцы не могуць стаяць убаку і не рэагаваць на гэтую сітуацыю.

Праваабаронцы будуць назіраць за працэсам падачы дакументаў на атрыманне прытулку, разам з польскімі калегамі кансультаваць мігрантаў адносна правілаў падачы заяваў і скаргаў. Ранішнім цягніком юрысты едуць у Тэрэспаль, каб даследваць сітуацыю.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце