Павел Знавец: Трэба вяртацца да нацыянальных сімвалаў



Палітык і спартовы заўзятар Павел Знавец распавядае, чаму міліцыя больш не затрымлвівае падчас футбольных матчаў за бел-чырвона-белыя сцягі і саколкі з “Пагоняй”.

14203323_1290322027658724_1252404346921064450_n

Фота svaboda.org

Нагадаем, што адборачны матч паміж зборнымі Беларусі і Францыі, які праходзіў у Барысаве, быў адметным не толькі лікам (пачэсная нічыя з віцэ-чэмпіёнамі – 0:0), але і лаяльным стаўленнем супрацоўнікаў міліцыі да заўзятараў, што для апошніх было нязвычным.

Павел Знавец: Відавочна, нешта змяняецца ў лепшы бок. Новы брэнд, футбалісты апрануліся ў майкі з нацыянальным арнаментам, бел-чырвона-белыя сцягі на трыбунах, поклічы “Жыве Беларусі”…  Бачна, што футбольная федэрацыя вырашыла змяніць стаўленне да заўзятараў, а значыцца і апошнія будуць змяняць сваё стаўленне да каманды. Як вядома, апошнім часам аматары футбола не ішлі на матчы зборнай, і для гэтага было шмат падстаў. І невыразная гульня каманды, і дзеянні міліцыі… Зараз, здаецца, вырашылі выпраўляць сітуацыю, і добра, што ў час схамянуліся. А так магло дайсці наогул да таго, што футбалісты гулялі б самі для себе. Без заўзятараў, пад наглядам міліцыі і сабак. А маральны стан – ён жа адбіваецца і на гульцах. Каму цікава гуляць для міліцыянера і сабакі? 

РР: Чым можаце патлумачыць лаяльнае стаўленне міліцыі да гістарычнай сімволікі?

Павел Знавец:  Мабыць, улады крыху зразумелі, да чаго можа прывесці “русский мир”. І разумеюць, што вяртанне да нацыянальных сімвалаў пацягне маральны ўздым ва ўсіх сферах. У тым ліку, і ў спартовай.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя