Дзедаўшчына ў ВНУ Расеі



Першакурсніца Кемераўскага дзяржаўнага ўніверсітэта распавяла пра тое, што адбылося на турбазе ў Пад’якава. Па словах студэнткі, старшакурснікі прапанавалі ўзяць удзел у рытуале пасвячэння ў першакурснікі гістфака. У конкурсе, дзе трэба было здымаць з сябе вопратку, кожная дэталь давала пэўную колькасць балаў. Спярша ніхто не быў супраць, пакуль гаворка не зайшла пра тое, што трэба распранацца да бялізны, а пасля здымаць і яе.

cru1bxiwyae4zvk

– Мы пачалі адмаўляцца, а старшакурснікі сталі на нас ціснуць. Спярша проста спрабавалі ўгаварыць, маўляў, што вы як лохі, ніхто пра гэта не даведаецца. Калі ў іх не атрымалася, яны пачалі пагражаць нам фізічнай расправай. Хадзілі размовы пра тое, што ўначы нас спэцкаюць фекаліямі, сфатаграфуюць усё і выкладуць у сетку. Мы здаліся і распрануліся, – патлумачыла дзяўчына.

Пасля гэтага, па яе словах, старшакурснікі сталі смяяцца, казаць, што яны пажартавалі, а пасля нават папрасілі не крыўдзіцца на іх. Адзначым, што пры гэтым прысутнічалаі і супрацоўнікі КемДУ – намеснікі па выхаваўчай працы, прозвішчы якіх першакурсніца не ведала.

Цяпер ва ўчорашніх школьнікаў, якія прыехалі на турбазу, даверыўшыся „камісарам” – вучням старэйшых курсаў, – вялікія праблемы. У дэканаце ім сказалі, што рыхтуюцца дакументы на іх адлічэнне.

vse42.ru